навіны

Адвакат падазраванага у забойстве Лізы заявіў пра публічнае лінчаванне падсуднага і парушэнне таямніцы следства

Партрэт забітай Лізы на цырымоніі развітання ў Варшаве, Польшча. 14 сакавіка 2024 года
Партрэт забітай Лізы на цырымоніі развітання ў Варшаве, Польшча. 14 сакавіка 2024 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Абаронца Дарыяна С., якога абвінавачваюць у забойстве беларускі Лізы ў цэнтры Варшавы, разлічвае засакрэціць працэс. Адвакат заявіў аб парушэнні правоў падазраванага.

Папярэднія слуханні па справе, у якой на лаве падсудных будзе сядзець 23-гадовы Дарыян С., запланаваныя на 4 і 17 снежня. Мужчыну будуць судзіць за жорсткае згвалтаванне беларускі Лізы, пасля якога праз тыдзень 25-гадовая дзяўчына памерла.

У гутарцы з журналістам «Супер Экспрэса», адвакат абвінавачанага выказаўся, што хоча, каб інфармацыю пра гэты жудасны напад суд праверыў цалкам за зачыненымі дзвярыма.

«Я разлічваю выключыць адкрытасць гэтага разбору. Кожны чалавек мае права на справядлівую абарону і не павінен быць асуджаны кім-небудзь датуль, пакуль з доказамі не азнаёміцца суд. Па гэтай справе ў СМІ з'явілася падрабязная інфармацыя аб разглядзе. У інтэрнэт пратачыліся фатаграфіі абвінавачанага. Гэта абуральна, гэтага не павінна быць. Было публічнае лінчаванне абвінавачанага. Тое, што адбылося, з'яўляецца парушэннем таямніцы падрыхтоўчай вытворчасці. Я разлічваю на справядлівае судовае разбіральніцтва», – выказаўся адвакат.

Раней пракурор Пётр Антоні Скіба расказваў «Белсату», што з улікам характару справы далейшы ейны ход і наступны суд і так будуць закрытымі – у інтарэсах пацярпелых і іхных сваякоў. Пры гэтым вырак можа быць агучаны публічна, але ў публічнай частцы абвесцяць толькі прадмет справы, прызнанне вінаватым ці невінаватым і прысуджанае пакаранне.

7 жніўня стала вядома, што экспертнае заключэнне ад псіхіятраў, псіхолага і сексолага паказала: абвінавачаны з'яўляецца ў стане свядомасці і можа прымаць удзел у судовых пасяджэннях. Таксама эксперты не ўстанавілі, што быў момант або абмежаванне яго свядомасці. Ён не з'яўляецца псіхічна хворым.

25-гадовая Ліза была згвалтаваная і забітая ў цэнтры Варшавы ў ноч на 25 лютага. У гэтым абвінавачваюць 23-гадовага Дарыяна С., які быў затрыманы неўзабаве пасля таго, што здарылася. У яго ўдома знайшлі асабістыя рэчы Лізы. Яму пагражае ад 15 гадоў зняволення да пажыццёвага. Паводле папярэдніх дадзеных, нападнік прыставіў нож да горла Лізы, згвалтаваў яе і душыў, а потым кінуў без прытомнасці на зямлі. Толькі раніцай яе знайшлі людзі, аднак выратаваць дзяўчыну не ўдалося. Яна знаходзілася ў цяжкім стане ў рэанімацыі, а 1 сакавіка памерла, не прыходзячы ў прытомнасць.

Лізу пахавалі на Паўночных могілках у Варшаве.

Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10