навіны

Лукашэнка надаў «камісіі дзеля вяртання» новыя паўнамоцтвы і змяніў яе склад

Нацыянальны аэрапорт
Нацыянальны аэрапорт. Фота: Tochka.by
podpis źródła zdjęcia

17 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 397. Новы дакумент «удасканальвае працу створанай пры Генпракуратуры камісіі для разгляду зваротаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь у пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў».

Паводле ўказу, праца «камісіі» будзе насіць сталы характар. Раней тэрмін яе дзеяння быў абмежаваны 31 снежня 2024 года. Пры гэтым камісіі надаецца права разглядаць звароты беларускіх грамадзянаў, якія перабываюць не толькі за мяжою, але і на тэрыторыі Беларусі. Цікава, што «справы» апошніх збіраюцца разглядаць на даручэнне Лукашэнкі.

Як тлумачыцца на сайце адміністрацыі саманазванага прэзідэнта, па выніках разгляду зваротаў грамадзянам нібыта паведамяць не толькі пра наяўнасць або адсутнасць у дачыненні іх адміністратыўных ці крымінальных справаў, але і пра правядзенне адносна іх адпаведных правяранняў, наяўнасць або адсутнасць падставаў для гэтага. Таксама ў дакуменце прапісаныя патрабаванні да заявы. Акрамя таго, указам зменены склад «камісіі».

Нагадаем, ужо больш за месяц «палітычным» беларусам, якія з меркаванняў бяспекі былі вымушаныя з'ехаць з радзімы, а таксама іхным сваякам з беларускіх нумароў актыўна прыходзяць паведамленні ў мэсэнджары, у якіх нагадваецца пра існаванне і дзейнасць «камісіі дзеля вяртання», і прапануюць вярнуцца праз зварот да пракурора Андрэя Шведа. Пры гэтым праваабаронцам вядомыя як найменей тры выпадкі, калі, нягледзячы на «дамоўленасці» і зварот у «камісію», супраць беларусаў заводзілі крымінальныя справы, як толькі яны міналі мяжу Беларусі.

Надзея Вольная belsat.eu

 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10