навіны

Палякі збіраюцца адстрэльваць «невядомыя аб'екты», запушчаныя з Беларусі

Кантрабандны паветраны шар
Кантрабандны паветраны шар. Фота: wiadomosci.radiozet.pl
podpis źródła zdjęcia

У польскім горадзе Сакаляны Падляскага ваяводства недалёка ад мяжы з Беларуссю прызямліўся паветраны шар з прымацаванымі да яго 1 200 пачкамі цыгарэтаў. Служба аховы дзяржаўнай мяжы ініцыюе папраўкі ў заканадаўства, каб атрымаць права ўжываць агнястрэльную зброю супраць невядомых аб'ектаў, што залятаюць на тэрыторыю краіны па паветры.

Як паведамляе «Radio Zet», у пачатку кастрычніка і ў верасні падобныя шары знаходзілі на тэрыторыі памежнага Падляскага ваяводства. У Літву ж ад пачатку года заляцела больш за 600 паветраных шароў (метэазондаў) з кантрабанднымі цыгарэтамі, паведаміў агенцтву BNS прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Гіедрус Мішуціс.

«Гэта не азначае, што ўсе неперахопленыя паветраныя шары трапляюць да кантрабандыстаў. < ... > Некаторыя з іх выбухаюць ды падаюць», – адзначыў Мішуціс.

30 верасня паведамлялася, што САДМ ініцыюе папраўкі ў заканадаўства, каб атрымаць права ўжываць агнястрэльную зброю супраць невядомых аб'ектаў, што залятаюць на тэрыторыю краіны па паветры.

Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10