навіны

Зборная Беларусі ў футболе мае шанц трапіць на чэмпіянат свету ў ЗША

Матч паміж зборнымі Балгарыі і Беларусі падчас першага туру Лігі нацыяў УЕФА 2024/2025
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Матч паміж зборнымі Балгарыі і Беларусі падчас першага туру Лігі нацыяў УЕФА 2024/2025. Люксембург, Люксембург. 8 верасня 2024 года. Фота: team.abff.by
podpis źródła zdjęcia

Беларусі ўдалося захаваць месца ў міжнароднай футбольнай сям’і, зборная афіцыйна зацверджаная UEFA як удзельнік адборачнага турніру чэмпіянату свету. Расея зноў засталася па-за гульнёй, яе няма ў спісе ўдзельнікаў чэмпіянату.

Нацыянальная зборная Беларусі перад матчам з Люксембургам. 15 кастрычніка 2024 года. Залаэгэрсэг, Вугоршчына. Фота: Abff.by
Футбол: зборная Беларусі выстаяла супраць Люксембургу, моладзевая саступіла Фарэрам навіны

Лёсаванне 


На лёсаванне чэмпіянату свету паедзе афіцыйны прадстаўнік рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Гэта азначае, што нягледзячы на шматлікія заклікі выключыць футбольную зборную Беларусі з удзелу ў міжнародных турнірах, яна захавала месца ў іх і як мінімум да канца 2025 года забяспечыла сябе міжнародным календаром. 


Лёсаванне адборачнага турніру чэмпіянату свету сярод еўрапейскіх камандаў пройдзе ў швейцарскім Цюрыху, 13 снежня туды будзе запрошаная афіцыйная дэлегацыя з Беларусі на чале з кіраўніком Беларускай федэрацыі футболу Мікалаем Шарснёвым.


Праўда, прымаць супернікаў у хатніх матчах ёй ізноў давядзецца за мяжой, на нейтральных палях і без гледачоў. Але да такога развіцця падзеяў беларускія футбалісты ўжо прызвычаіліся, і хутчэй за ўсё, як і апошнія два гады, хатнія матчы зборнай Беларусі пройдуць у Вугоршчыне.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Трэнер зборнай Беларусі іспанец Карлас Алёс Фэрэр на матчы паміж зборнымі Люксембургу і Беларусі падчас другога туру Лігі нацыяў УЕФА 2024/2025. Люксембург, Люксембург. 8 верасня 2024 года. Фота: team.abff.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Трэнер зборнай Беларусі іспанец Карлас Алёс Фэрэр на матчы паміж зборнымі Люксембургу і Беларусі падчас другога туру Лігі нацыяў УЕФА 2024/2025. Люксембург, Люксембург. 8 верасня 2024 года. Фота: team.abff.by

Адборачны турнір


Падчас лёсавання 54 каманды будуць падзеленыя на 12 групаў з 4-5 зборных.  


Еўропу ў фінальным турніры чэмпіянату свету рэпрэзентуюць 16 зборных. 12 пераможцаў групаў атрымаюць наўпроставыя пуцёўкі ў фінальную частку ЧС-2026. 12 камандаў, што зоймуць другія месцы ў сваіх групах, а таксама 4 найлепшыя ўдзельнікі групаў Лігі нацыяў – 2024/2025, якія трапяць ніжэй за другое месца ў групах адборачнага цыклу ЧС-2026, сфармуюць плэй-оф раўнд, і ў ім будуць разыграныя астатнія 4 пуцёўкі на мундыяль. 


Што ж да фармату плэй-оф, то 16 яго ўдзельнікаў будуць разбітыя на 4 шляхі па 4 каманды. У кожным са шляхоў будуць праведзеныя аднамачтавыя паўфіналы і фінал. Пераможцы кожнага з чатырох фіналаў плей-оф выйдуць на ЧС-2026. 

,,

Тэарэтычна зборная Беларусі мае шанцы прабіцца на чэмпіянат свету праз Лігу нацыяў, цяпер яна займае там другое месца ў сваёй групе. Але і для гэтага неабходна прынамсі перамагчы ў лістападзе на выездзе зборныя Паўночнай Ірландыі і Балгарыі. Але ў любым выпадку налета зборную Беларусі чакае мінімум шэсць матчаў найвышэйшага ўзроўню.


Фінальная частка ЧС-2026 пройдзе з 11 чэрвеня да 19 ліпеня 2026 года на футбольных палях ЗША, Канады і Мексікі. Упершыню ў турніры выступяць 48 зборных.


Патэнцыйныя супернікі 


Усяго для лёсавання сфармавана пяць групаў, Беларусь апынулася ў чацвёртай. Гэта азначае, што зборная Беларусі дакладна не згуляе з Літвой і Эстоніяй, якія адмаўляюцца гуляць з беларускай камандай, пакуль у Беларусі дзее рэжым Лукашэнкі. 


У першым кошыку – выключна топы еўрапейскага футболу. Напрыклад, чэмпіёны Еўропы іспанцы, англічане, італьянцы, немцы. З кімсьці з гэтых элітных зборных і давядзецца згуляць зборнай Беларусі. 


У другім кошыку апынулася зборная Украіны, але арганізатары лёсавання плануюць развесці Беларусь і Украіну ў розныя групы. Яшчэ Беларусі можа дастацца Польшча, футбольныя ўлады гэтай краіны пакуль не адмаўляліся гуляць з рэжымнымі камандамі. Так, на 7 лістапада ў Варшаве запланаваны матч Лігі канферэнцыі паміж «Легіяй» і менскім «Дынама». 


Паводле апошняга рэйтынгу FIFA Беларусь займае 97-е месца ў свеце. У сваёй гісторыі зборная Беларусі пакуль яшчэ не адбіралася ў фінальныя турніры чэмпіянатаў свету і Еўропы.


Алесь Ляўчук belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10