навіны

Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць «ценявога флоту» Пуціна

Сцяг Вялікай Брытаніі
Сцяг Вялікай Брытаніі. (Фота: terimakasih0 / pixaby.com)
podpis źródła zdjęcia

Вялікая Брытанія прыняла найбуйнейшы пакет санкцыяў супраць «ценявога флоту», пры дапамозе якога Расея экспартуе нафту.

Паводле МЗС Вялікай Брытаніі, такім чынам будзе нанесены ўдар «па самым цэнтры расейскіх энергетычных даходаў, што фінансуюць вайну».


Лондан уводзіць санкцыі супраць 18 расейскіх нафтавых танкераў. Цяпер гэтым караблям «ценявога флоту» забаронена наведваць парты Вялікай Брытаніі, яны не змогуць атрымаць доступу да брытанскіх марскіх службаў, якія ёсць лідарамі ў свеце.


«Ценявым флотам» называюць судны, якія абыходзяць санкцыйныя абмежаванні, уведзеныя ў дачыненні расейскай нафты і нафтапрадуктаў. У МЗС Брытаніі зазначаюць, што агульная колькасць нафтавых танкераў, якія трапілі пад санкцыі, цяпер дасягнула 43.


«Ценявы флот імкнецца падарваць санкцыі і ўяўляе сабой відавочную і рэальную пагрозу. Гэта экалагічныя рызыкі, такія як разлівы нафты ў выніку абуральных парушэнняў асноўных стандартаў бяспекі, а таксама рызыкі для бяспекі сусветнага гандлю», – сказана ў заяве МЗС.


Раней у ліпені брытанскі прэм’ер-міністр заклікаў міжнародных партнёраў да супольных дзеянняў супраць «ценявога флоту», што дазволіць пазбавіць «ваенную машыну Пуціна» найважнейшых даходаў. Паводле звестак брытанскіх уладаў, нафтавыя танкеры, што трапілі пад санкцыі, прынеслі Расеі прыкладна 4,9 мільярда долараў толькі за апошні год.


Разам з дзеяннямі супраць «ценявога флоту» Вялікая Брытанія ўводзіць санкцыі супраць яшчэ чатырох танкераў для транспартавання звадкаванага прыроднага газу і расейскай газавай кампаніі «РусГазДобыча».


Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10