навіны

У Менску за каментары пра Лукашэнку затрымалі грамадзяніна Ізраілю

Лукашэнкаўскія сілавікі
Ілюстрацыйнае фота. Беларускія сілавікі. Фота: pressmvd / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Падкантрольны сілавікам Telegram-канал «ГУ База» апублікаваў відэа затрымання грамадзяніна Ізраілю, які жыве ў Менску.


Затрымліваць мужчыну прыйшлі мінімум шэсць сілавікоў у штурмавым абмундзіраванні, у бронекамізэльках і са шчытамі. На відэа бачна, што разам з ім з кватэры вывелі яшчэ нейкага чалавека.


На «пакаянным» відэа затрыманы кажа, што ў 2020 годзе напісаў 18 негатыўных каментароў на адрас Лукашэнкі і кіраўніка Савету бяспекі Беларусі. За гэта яго цяпер затрымалі. Мужчына на відэа просіць не дэпартаваць яго ў Ізраіль, «бо там ідуць баявыя дзеянні», пакінуць дазвол на жыхарства ў Беларусі і даць магчымасць атрымаць грамадзянства.


Дзе цяпер затрыманы і ў якім ён статусе, невядома.


Ролік сілавікоў быў створаны з яўнымі кпінамі з сітуацыі ў Ізраілі. Прамову затрыманага мужчыны ў відэа час ад часу перарываюць кадры з расейскім артыстам Максімам Галкіным, які распавядае пра пераезд у Ізраіль, змантаваныя на фоне выбухаў і крыкаў «Алагу акбар», а таксама сцэнамі сутыкнення паміж ізраільскімі паліцыянтамі і артадаксальнымі юдэямі.


Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10