навіны

Генеральны сакратар NATO заявіў, што Украіна станецца 33-м або 34-м чальцом Альянсу

Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ
Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ. Фота: nato.int
podpis źródła zdjęcia

Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ паабяцаў, што Украіна зробіцца чальцом Паўночнаатлантычнага альянсу. Але калі гэта можа адбыцца, не патлумачыў.

Як піша выданне «Європейська правда», Марк Рутэ зрабіў гэтую заяву ў Бруселі на наступны дзень пасля прэзентацыі прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім украінскага плану перамогі, адзін з пунктаў якога атрыманне запросінаў на ўступленне ў NATO. Рутэ ўстрымаўся ад таго, каб сказаць, ці сталі дзяржавы Альянсу больш добразычлівыя да прапановы такога запрашэння Украіне.


«На гэты момант выглядае, што Украіна будзе 33-м чальцом. Але, магчыма, перад імі вынырне хтосьці іншы. Але Украіна будзе чальцом NATO ў будучыні. Гэта тое, што мы пастанавілі ў Вашынгтоне. Таму пытанне цяпер пра храналогію», падкрэсліў ён.


Цяпер, паводле Рутэ, саюзнікі сканцэнтраваныя на намаганнях, якія пракладваюць мост да сяброўства Украіны.


«Таму, калі ёсць канкрэтнае пытанне «Калі?», я не магу даць на яго адказ цяпер, на гэты момант. Але мы працуем над усімі гэтымі кірункамі, каб насамрэч яны аднойчы сталіся сябрамі NATO», дадаў Рутэ.


Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10