У Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека заявілі, што з 16 кастрычніка Марыя Колесава-Гудзіліна больш не ёсць прэзідэнткай арганізацыі.
Пра выхад з Асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна апавяла на сваёй старонцы ў Facebook. Адвакатка не патлумачыла, з якой прычыны пакідае арганізацыю, аднак падкрэсліла, што гэта адбылося «на ўласную заяву».
«Гэты досвед быў для мяне бясцэнным. Зычу калегам поспехаў у іх далейшай працы», -‒ зазначыла яна.
У заяве Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека прычыны выхаду Колесавай-Гудзілінай таксама не паведамляюцца. Хто цяпер узначаліць арганізацыю, невядома.
Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека аб'ядноўвае юрыстаў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь праз палітычныя рэпрэсіі. У арганізацыю ўвайшлі дзясяткі адвакатаў, якіх неправамерна пазбавілі магчымасці працаваць паводле спецыяльнасці ў Беларусі, але працягваюць працу як адвакаты правоў чалавека: вядуць справы ў міжнародных органах, надаюць прававую дапамогу, прававыя заключэнні і публічныя прававыя каментары.
Глеб Нержын belsat.eu