навіны

Суды і прысуды за 2020 год: рэпрэсіі ў Беларусі 16 кастрычніка

Папраўчая калонія № 3.
Папраўчая калонія № 3. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У сераду, 16 кастрычніка праваабаронцам стала вядома пра некалькі судоў за пратэсты 2020 года, жорсткія прысуды за так званы «экстрэмізм», крымінальныя справы за «здраду дзяржаве», катаванні ў турмах. Падрабязней – у нашым аглядзе палітычнага пераследу ў Беларусі.

16 кастрычніка ў Менскім абласным судзе пачалі судзіць аналітыка Андрэя Паротнікава.

Андрэй Паротнікай. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Андрэй Паротнікай. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Андрэй — палітолаг, спецыяліст па праблемах бяспекі. Кіраўнік аналітычнага цэнтру Belarus Security Blog; член Рады арганізацыі «Правы альянс» (2010-2011). Быў затрыманы ў сакавіку 2023 года ў Маскве. Яго абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «здрада дзяржаве», «змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу ўлады», «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання», «перашкода здзяйсненню выбарчых правоў».


Працэс над Паротнікавым закрыты. Судзіць эксперта Вячаслаў Тулейка.


Палітзняволены Мікола Дзядок чацвёрты месяц знаходзіцца ў ШІЗА. У верасні стала вядома, што ў дачыненні да палітвязня распачалі новую крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы»). Міколу затрымалі 11 лістапада 2020 года і асудзілі да 5 гадоў зняволення.

Наталля Салук. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Наталля Салук. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Даніла Палянскі. Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў
Берасцейскага журналіста Данілу Палянскага абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве навіны

16 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёну Менску пачалі судзіць 24-гадовую палітзняволеную Наталлю Салук. Яе затрымалі ў красавіку гэтага года, абвінавачваюць паводле арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Паводле сілавікоў, Наталля нібыта «перашкаджала праезду машыне ДАІ» ў 2020 годзе.


Справу дзяўчыны разглядае Юлія Шчоткіна.


На прадпрыемствах Гарадзенскай вобласці людзей прымушаюць насіць чырвона-зялёны значак, а таксама клеіць налепкі з чырвона-зялёным сцягам на чэхол тэлефону — інакш пагражаюць пазбавіць прэміі.


У Рэчыцы ўлады своеасабліва «павіншавалі» жанчын з Днём маці — як мінімум 7 мясцовых жыхарак асудзілі за «распаўсюд экстрэмізму»: Святлану Гапоненка, Ганну Мацюшэнка, Яну Мацюшэнка, Анастасію Сауліч, Галіну Трухтову, Юлію Чыжэўскую і Лізавету Мікалайчык. Справы першых шасці жанчын разглядаў Генадзь Шэвель, справу Мікалайчык — Станіслаў Іванюценка. Вынікі судовых пасяджэнняў высвятляюцца.


Берасцейскага журналіста Данілу Палянскага вінавацяць у «здрадзе дзяржаве». Мужчына перастаў выходзіць на сувязь пасля 19 верасня. Днямі стала вядома пра распачатую крымінальную справу паводле арт. 356 КК — «Здрада дзяржаве».

Сяргей Юнчыц. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Сяргей Юнчыц. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

50-гадовага бізнесоўца Сяргея Юнчыца, які займаўся медычным абсталяваннем, Менскі абласны суд асудзіў да пяці гадоў калоніі. Мужчыну затрымалі 23 студзеня падчас «рэйду па салідарнасці», які ладзіў КДБ. Бізнесоўца абвінавацілі паводле арт. 361-2 КК («Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»), арт. 361-4 КК («Садзейнічанне эктрэмісцкай дзейнасці»). Справу разглядала Алена Курганава.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10