навіны

«Беларускі Гаюн»: ва Украіну ляцяць «шагэды», папярэдне – з Беларусі

imgДрон-камікадзэ «Shahed-136».
Дрон-камікадзэ «Shahed-136». Фота: mil.in.ua
podpis źródła zdjęcia

Маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» са спасылкай на @eRadarrua паведамляе, што ўвечары ў сераду, 16 кастрычніка, каля 19:30 – 20:00 чатыры дроны-камікадзэ тыпу «шагэд» зайшлі на тэрыторыю Украіны. Паводле папярэдніх дадзеных, яны заляцелі з боку Беларусі.

Выява беспілотніка «Shahed-136», створаная штучным інтэлектам. Фота: israelnoticias.com / Public Domain / commons.wikimedia.org
«BELPOL» пра затрыманне за відэа «Шагэду»: Сілавікі не думаюць, што могуць пацярпець іхныя ж сем’і навіны

Два «шагэды» зайшлі ў раёне Кіеўскага вадасховішча, яшчэ два – у раёне Чарнігава.


Невядома, адкуль былі запушчаныя беспілотнікі, не выключана, што з Бранскай вобласці, зазначае @eRadarrua.


Крыху пазней канал @war_monitor паведаміў, што яшчэ некалькі БПЛА маглі заляцець ва Украіну з тэрыторыі Беларусі. Папярэдне, запускаюць іх з Бранскай вобласці. Тып беспілотнікаў удакладняецца.


Увечары 15 кастрычніка «Беларускі Гаюн» паведамляў пра «шагэд» на тэрыторыі Беларусі – каля 23:17 расейскі дрон-камікадзэ зайшоў у Гомельскую вобласць з боку Чарнобыльскай зоны вёскі Кіраў на трасе Р-37 і трымаў курс на Мазыр.


У апошнія некалькі месяцаў падчас расейскіх атак на Украіну ў паветраную прастору Беларусі рэгулярна залятаюць дроны-камікадзэ «Shahed».


У некаторых выпадках беспілотнікі перахоплівае беларуская авіяцыя. Гэтак, у ноч на 5 верасня ў раёне Гомля ВПС Беларусі знішчылі два расейскіх шагэда, падзенне абломкаў выклікала пажар на гарадскім складзе. Пацярпелых не было.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10