навіны

«Вясна»: КДБ ладзіць шырокія рэпрэсіі па ініцыятывах унутры Беларусі

Будынак КДБ у Менску
Будынак КДБ у Менску. Крыніца: Вясна / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Праваабаронцам стала вядома, што цягам апошняга месяцу КДБ выклікае на «размовы» і затрымлівае людзей, якія маюць дачыненне да розных ініцыятываў і праектаў, якія легальна працуюць у Беларусі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: polskieradio.pl

«Наша Ніва»: у снежні і студзені ў Беларусі адбудуцца масавыя ператрусы і затрыманні

навіны

Ціск на ініцыятывы ідзе па ўсёй Беларусі і закранае праекты рознай накіраванасці. Падчас «размоваў» людзям пагражаюць крымінальнымі справамі, калі пра пераслед даведаюцца медыі і праваабаронцы.


Праваабаронцы маюць спіс арганізацыяў і праектаў, якія патрапілі пад рэпрэсіі КДБ, але не публікуюць яго ў мэтах бяспекі.


На пачатку кастрычніка «Наша Ніва» са спасылкай на ўласныя крыніцы з двух розных гарадоў паведамляла, што ў снежні і ў студзені ў Беларусі ўзмацняцца рэпрэсіі.


Складзеныя спісы тых, хто падлягае прэвентыўным ператрусам і затрыманням, так званыя «першы і другі спісы». У «першы спіс» уваходзяць раней асуджаныя па адміністрацыйных ці крымінальных артыкулах. У «другі спіс» - людзі, што раней не прыцягваліся да адказнасці па палітычных матывах, але якія лічацца патэнцыйна нелаяльнымі.


Прыходзіць да людзей з першага спісу пачнуць ужо ўвосень. Найбольш інтэнсіўныя рэпрэсіі запланаваныя на снежань - студзень — бліжэй да выбараў.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10