Падляская падатковая ўправа перадухіліла кантрабанду больш чым 500 тыс. пачкаў цыгарэтаў. Іх знайшлі ў беларуса, якога спынілі для правярання каля польска-літоўскай мяжы.
Беларус ехаў з Эстоніі і паводле дакументаў павінен быў перавозіць побытавую тэхніку. Мужчыну спынілі каля вёскі Будзіска ў Польшчы. Падчас рэнтген-сканавання ягонага цяжкавіка ў паўпрычэпе былі знойдзеныя каробкі з цыгарэтамі без польскіх акцызных марак у колькасці больш за 500 тыс. пачкаў.
Кошт знаходкі мытня ацаніла на больш як 13 млн злотых (3,3 млн долараў).
Затрыманага беларуса арыштавалі на тры месяцы. Пад кантролем пракуратуры ў Сувалках вядзецца расследаванне. Мужчыну пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Зусім нядаўна літоўскія мытнікі затрымалі на літоўска-польскай мяжы яшчэ аднаго беларуса з цыгарэтамі на 2,6 млн еўраў.
Марыя Міхалевіч belsat.eu