Новы трыумвірат (Віктар Лукашэнка, Мікалай Карпянкоў, Ігар Шуневіч) рыхтуе сілавікоў да сыходу Аляксандра Лукашэнкі і ўжо захоплівае ўладу ў РБ. Навошта заявы пра паход ЗСУ ў Беларусь і чаму ЗША супраць? Сяргей Бульба і Пётр Рудкоўскі, новы «Двубой» з Віталём Цыганковым.
Госці палітычнай праграмы «Двубой»:
- Сяргей Бульба – кіраўнік Паспалітага рушэння;
- Пётр Рудкоўскі – палітолаг, акадэмічны дырэктар BISS.
Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой»:
- Ці можа вызваленне Беларусі прыйсці з-за мяжы?
- Бульба: Украіну прымусяць заключыць замірэнне з Расеяй. Але будзе вызвольны паход на Маскву?
- Рудкоўскі: Замежнае ўмяшанне прынясе Беларусі толькі шкоду
- Ці вызваліць Украіна Беларусь? Алег Дунда, Вадзім Кабанчук, Дзмітрый Мядзведзеў, Сяргей Кедышка, Аляксандр Лукашэнка
- Чаму ЗСУ не атакуе Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу?
- Ці можа быць бунт ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь?
- Заявы пра «паход у Беларусь» дапамагаюць сілавікам Лукашэнкі?
- Яўген Магда: чаму ЗСУ не ўвойдуць у Беларусь
- Віктар Лукашэнка, Мікалай Карпянкоў ды Ігар Шуневіч рыхтуюць сілавікоў да захопу ўлады ў РБ
- Ці можа Беларусь быць вызваленая звонку, як Францыя ў Другой сусветнай вайне?
- Гары Каспараў: Лёс Лукашэнкі залежыць ад поспеху ЗСУ ў Курскай вобласці
- Чаму ЗША супраць паходу ў Беларусь?
- Беларусам прыйдзецца не рыпацца, пакуль Расея не аслабне?
- Бульба: Расея пачала зачыстку Беларусі для крымскага сцэнара. Тры наратывы
- Трэба рыхтавацца да 2030 года ў Беларусі?
Праграму «Двубой» глядзіце кожны аўторак у жывым эфіры «Белсату» а 20:20 і кожную сераду на YouTube-канале «Белсат News».