Naviny

Сілавікі паведамілі, што не заводзілі крыміналкі на Макса Каржа, з ім хочуць проста пагутарыць

Макс Корж
Макс Корж. Крыніца: MaxKorzhOfficial / facebook.com

У набліжаным да ГУБАЗіКу тэлеграм-канале з’явілася паведамленне, што на беларускага музыку Макса Каржа, які надоечы нібыта з'ехаў за мяжу, не заводзілася крымінальная справа. Сілавікі хочуць правесці са спеваком «прафілактычную гутарку».