навіны

Мужчына вёз 95 крыптагаманцоў, але сутыкнуўся з беларускай мытняй

95 крыптагаманцоў. Фота: Берасцейская мытня
95 крыптагаманцоў. Фота: Берасцейская мытня
podpis źródła zdjęcia

35-гадовы беларус ехаў з Польшчы на аўтамабілі «Ford» праз пункт пропуск «Берасце», скарыстаўшы з зялёнага калідору, хаця вёз груз коштам каля 44 тысяч рублёў.

«Берасцейскія мытнікі прынялі рашэнне пра агляд ягонага транспартнага сродку з ужываннем надгляднага комплексу. У выніку надгляду выявілі, што 95 гаманцоў былі схаваныя ў столевай прасторы, на бакавых сценках, у дзвярной карце салона аўтамабіля», – паведамляе старэйшая інспектарка Берасцейская мытні Наталля Грабінская.


Кіроўца распавёў, што крыптагаманцы належаць не яму, іх папрасілі перавезці праз мяжу незнаёмыя людзі ў Польшчы. Маўляў, ён усё схаваў, «каб у мытнікаў не ўзнікала лішніх пытанняў».


Кошт крыптавалюты Беларуская мытня ацаніла на 44 тыс. рублёў.


«Гаманцы канфіскаваныя, як і транспартны сродак, які выкарыстоўваўся для іх утойвання», – піша мытня.


Цяпер беларусу пагражае штраф да 30 базавых велічыняў, а яшчэ канфіскацыя крыптагаманцоў і аўтамабіля.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10