навіны

Сілавікі пагражаюць Максу Каржу, які з'ехаў з Беларусі пасля выкліку ў міліцыю «на гутарку»

Макс Корж. Крыніца: MaxKorzhOfficial / facebook.com
Макс Корж. Крыніца: MaxKorzhOfficial / facebook.com
podpis źródła zdjęcia

Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал 15 кастрычніка напісаў, што беларускі спявак з'ехаў з Беларусі пасля таго, як яму «ветліва патэлефанавалі і выклікалі ў міліцыю на гутарку».

Belsat
Макс Корж – наш гонар, наш сорам ці наогул не наш? Як успрымаць ягоную неўміручую папулярнасць навіны

Яны паведамілі, што хоць Макс Корж браў удзел у пратэстах, яго не чапалі, бо потым ён нібыта адумаўся і заклікаў прыхільнікаў не хуліганіць.


Мяркуючы з паведамленняў прапагандыстаў, пра спевака згадалі пасля «шэрагу скаргаў», быццам на канцэртах у Еўропе ён быў з бел-чырвона-белым сцягам і выказваўся на падтрыманне Украіны, але пры гэтым «прыязджае ў Менск здымаць кліпы».


«Няўжо ён думае, што калі б была мэта яго затрымаць і ўчыніць «маскі-шоу», то гэтага б не зрабілі? Малы зусім не пасталеў, таму наступным разам размова будзе кароткая», пагражае спеваку тэлеграм-канал сілавікоў.

Нагадаем: сёлета Макс Корж выступіў у Талліне, Рызе і Празе, а вось канцэрты ў Расеі, Казахстане і Узбекістане давялося адмяніць. 24 лютага 2022 года ён таксама размясціў у сябе ў сацыяльных сетках антываенны допіс і выказаў падтрыманне Украіне.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10