Упаўнаважаны ў грамадзянскіх правах у Польшчы Марцін Вонцэк на падставе звестак з управы ў справе замежнікаў апавёў, з якімі праблемамі сутыкаюцца замежнікі пры легалізацыі ў краіне.
У 2021–2023 гадах Вярхоўная кантрольная палата (NIK) праверыла пяці ваяводскіх упраўленняў, якія абслугоўвалі замежнікаў. Выснова – 60 % справаў замежнікаў разглядаліся з парушэннем правілаў.
Асноўныя скаргі датычаць працяглага разгляду справаў. Спачатку скаргі датычылі ў асноўным Ніжнесілезскага ваяводства, але цяпер такая інфармацыя ідзе таксама з Вялікапольскага, Заходнепаморскага і Мазавецкага ваяводстваў.
Парушэнні датычылі галоўным чынам бяздзейнасці органаў, часам – зацягвання тэрмінаў. Напрыклад, самы доўгі тэрмін апрацоўвання заявы склаў 2,7 тысячы дзён. Гэта больш за 7 гадоў.
На думку NIK, асноўныя прычыны затрыманняў і зрыву тэрмінаў – вялікая загружанасць у спалучэнні з высокаю цякучасцю кадраў і нізкай узнагародай для новых працаўнікоў.
Паводле звестак, ва ўправах колькасць заяваў нашмат перавышае чалавечыя рэсурсы, што дазваляюць іх эфектыўна разглядаць. Напрыклад, колькасць заяваў на аднаго работніка вагалася ад 189 у Падкарпацкай ваяводскай управе да 500 у Лодзінскім ваяводстве. Асабліва складаная сітуацыя ў Вялікапольскім ваяводстве, дзе ў 2022 годзе колькасць справаў на аднаго работніка складала ў сярэднім 1325, а ў першай палове 2023-га – 982.
Пры гэтым колькасць пададзеных заяваў на легалізацыю перабывання замежнікаў павялічваецца, у асноўным за кошт украінцаў.
Пры гэтым управы скардзяцца на адсутнасць дадатковага фінансавага, кадравага або арганізацыйнага падтрымання праз узрослую працоўную нагрузку.
Зрэшты, ёсць праблемы і з кампетэнтнасцю работнікаў управаў. Напрыклад, замежнікам не расказвалі іхных праваў і абавязкаў, запытвалі адны і тыя ж дакументы, у тым ліку тыя, тэрмін дзеяння якіх скончыўся да развязання справы, і нават наагул непатрэбныя дакументы.
Замежнікам, якія прыехалі з іншых краінаў, складана атрымаць інфармацыю пра хаду разбору, запісацца на прыём праз сайты вельмі цяжка, таксама ёсць праблема моўнага бар'еру.
Марцін Вёнцэк папрасіў міністра Томаша Семоняка адрэагаваць на апісаныя парушэнні і адказаць, ці былі зроблены якія-небудзь крокі для іх перадухілення.
Тэса Анэйда belsat.eu