Сваякі беларусаў, якія пакінулі краіну, атрымліваюць лісты з прапановаю звярнуцца ў Камісію для вяртання. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Суды, задержания. Гродно и область».
«У лістах гаворыцца, што той, хто выехаў, мае ўказаць прычыну ад’езду, паведаміць аб правапарушэннях, а ў выпадку здзяйснення злачынстваў ‒ раскаяцца, публічна папрасіць прабачэння і пакрыць шкоду», ‒ паведамляе тэлеграм-канал.
За першы год працы Камісіі для вяртання ў яе звярнуліся 150 разоў. 37 заявак адпавядалі параметрам, якія патрабавалі ўлады, і толькі «каля дзесяці чалавек» прыехалі ў Беларусь.
Між тым праваабаронцы «Вясны» адзначаюць, што ведаюць прынамсі тры выпадкі, калі, не зважаючы на «дамоўленасці» і звяртанне ў Камісію для вяртання, супраць людзей пачанаюць крымінальныя справы пасля вяртання ў Беларусь.
Агулам з пачатку 2024 года па вяртанні ў Беларусь былі затрыманыя больш як 55 чалавек, супраць 17 з якіх былі пачатыя крымінальныя справы. Лічба можа быць значна большая праз адсутнасць поўных звестак у праваабаронцаў.
Якуб Хруст belsat.eu