навіны

З мігрантамі могуць прыйсці тэрарысты. Польскі міністр ‒ аб праве на прытулак

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: SOPA Images Limited / Alamy Stock Photo
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: SOPA Images Limited / Alamy Stock Photo
podpis źródła zdjęcia

Міністр унутраных справаў і адміністравання Польшчы Томаш Семоняк у ранішняй размове на тэлеканале TVP пракаментаваў ідэю ўладаў краіны прыняць новую міграцыйную стратэгію, якая, сярод іншага, прадугледжвае «часовае тэрытарыяльнае прыпыненне права на прытулак».

Томаш Семоняк заявіў, што мэта прапанаваных змяненняў «зрабіць Польшчу бяспечнай» і спыніць пагрозу дзяржаўнай бяспецы Польшчы з боку штучнага міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю.

«Калі [Аляксандр] Лукашэнка загадае, маўляў, даем больш людзей, мы мусім быць да гэтага гатовыя. Мы мусім мець усе інструменты», сказаў міністр.

Паводле палітыка, «сёння гэтым маршрутам будуць перапраўляцца сем’і, а заўтра, можа быць, і людзі, якія будуць распаўсюджваць тэракты ў Польшчы: гэта акцыя супраць Польшчы».

Семоняк адзначыў: арганізатары міграцыйнага крызісу «мусяць улічваць, што Польшча не будзе краінаю, да якой можна ставіцца такім чынам».

,,

«Мы б не зрабілі гэтага, калі б не былі перакананыя, што гэта правільна для бяспекі Польшчы», ‒ заявіў міністр.


12 кастрычніка прэм’ер-міністр Дональд Туск абвясціў, што 15 кастрычніка прэзентуе на паседжанні ўраду новую міграцыйную стратэгію, якая, сярод іншага, прадугледжвае «часовае тэрытарыяльнае прыпыненне права на прытулак». Туск паабяцаў, што ўрад Польшчы «звядзе нелегальную міграцыю да мінімуму», і падкрэсліў, што, «калі хтосьці хоча пераехаць у Польшчу на сталае жыхарства, ён мусіць паважаць польскія стандарты, звычаі і хацець інтэгравацца».

Рэакцыя Еўразвязу не прымусіла сябе чакаць. 14 кастрычніка прэс-сакратарка Еўракамісіі (ЕК) Аніта Гіпэр падкрэсліла, што Расея і Беларусь ужо тры гады ажыццяўляюць «вялікі ціск» на вонкавыя межы ЕЗ, пагражаючы бяспецы краінаў Аб’яднанай Еўропы. Аднак, на думку Гіпэр, пытанні аховы межаў і абавязанне даваць прытулак замежнікам «не ўзаемавыключальныя». 

«Міграцыйны пакт прыняты, і ЕК чакае ад усіх краінаў выканання прадугледжаных у ім палажэнняў», заявіла прэс-сакратарка Еўракамісіі.

Намеснік кіраўніцы Аб‘яднанага пераходнага кабінету Беларусі, лідар НАУ Павел Латушка зрабіў запыт на сустрэчу з польскімі чыноўнікамі, каб высветліць, ці могуць прыпыніць у Польшчы права на атрыманне прытулку і для беларусаў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10