навіны

«Альянс пасылае выразны сігнал». NATO пачало вучэнні ядравага стрымлівання

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Dutch air force / nato.int
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Dutch air force / nato.int
podpis źródła zdjęcia

NATO 14 кастрычніка пачало свае штогадовыя ядравыя вучэнні над Заходняй Еўропай «Steadfast Noon», у якіх возьмуць удзел больш за 60 самалётаў. Вучэнні доўжацца два тыдні і залучаюць знішчальнікі, здольныя несці амерыканскія ядравыя боегалоўкі, але без баявой зброі.

«Ядравае стрымліванне краевугольны камень бяспекі хаўруснікаў. «Steadfast Noon» важнае выпрабаванне ядравага стрымлівання Альянсу, што пасылае выразны сігнал любому суперніку: NATO будзе абараняць усіх саюзнікаў», заявіў генеральны сакратар арганізацыі Марк Рутэ.

Ядравыя вучэнні NATO праводзяцца кожны кастрычнік. У вучэннях «Steadfast Noon» задзеяныя 2000 вайскоўцаў з васьмі авіябазаў і розныя тыпы самалётаў, у тым ліку тыя, што здольныя несці ядравую зброю, бамбавікі, знішчальнікі суправаджэння, самалёты-запраўшчыкі і самалёты, здольныя весці выведку і радыёэлектронную барацьбу. Сёлета вучэнні залучаюць палёты ў асноўным над Бельгіяй, Нідэрландамі, Даніяй, Вялікай Брытаніяй і Паўночным морам.

Трынаццаць саюзнікаў адправяць самалёты для ўдзелу ў вучэннях. У «Steadfast Noon» бярэ ўдзел і Польскае войска: чатыры шматмэтавыя самалёты F-16 і 90 вайскоўцаў з базы ў Кшэсінах і Ласку, паведаміў начальнік Генеральнага штабу Войска Польскага генерал Веслаў Кукула.

Уладзімір Пуцін падчас паседжання Савету бяспекі ў Маскве, Расея. 25 верасня 2024 года. Фота: Alexander Kazakov / Pool / AFP / East News

Крызіс жанру. Да чаго прывядзе змена ядравай дактрыны Расеі?

навіны

У дэкларацыі Вашынгтонскага саміту NATO пазначана, што «асноўная мэта ядравага патэнцыялу NATO ‒ захаваць мір, перадухіліць прымус і стрымліваць агрэсію». У ёй гаворыцца, што, «пакуль існуе ядравая зброя, NATO застанецца ядравым альянсам».

Падчас паседжання Савету бяспекі РФ 25 верасня Уладзімір Пуцін паведаміў пра змену расейскай ядравай дактрыны, якая цяпер будзе ў тым ліку распаўсюджаная на Беларусь. Пра тое, што Расея можа змяніць сваю ядравую дактрыну, у Крамлі ўпершыню загаварылі ў пачатку чэрвеня 2024 года, калі краіны Захаду дазволілі ЗСУ выкарыстоўваць заходнюю зброю на расейскай тэрыторыі. Каментуючы гэтую пастанову, Пуцін заклікаў не даводзіць Расеі да выкарыстання ядравай зброі. Ён зазначыў, што пакуль умовы для ядравага ўдару не склаліся, але дактрына гэта «жывы інструмент», і могуць быць унесеныя змены.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10