навіны

COVID-19 XEC ужо ў Беларусі. Ці варта хвалявацца?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Jeffrey Groeneweg / Hollandse Hoogte / ANP / East News
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Jeffrey Groeneweg / Hollandse Hoogte / ANP / East News
podpis źródła zdjęcia

Першы выпадак новага варыянту COVID-19 XEC выяўлены ў Беларусі. Афіцыйна гэта пацвердзілі ў Міністэрстве аховы здароўя, але просяць не хвалявацца, бо сітуацыю трымаюць на кантролі. Чым новы штам адрозніваецца ад астатніх і як сябе берагчы, у нашым матэрыяле.

Гэты варыянт каронавіруса паўстаў са спалучэння двух о-мікрон-штамаў – «флірт». Характарызуецца яскрава выражанымі сімптомамі: мышачныя болі, закладзенасць носу, дыхавіца, боль у горле, сухі кашаль, ліхаманка, тэмпература, страта апетыту галаўны боль, агульны стан стомленасці.

З асаблівасцяў гэтага штаму заведуючы кафедры інфекцыйных захвораванняў нацыянальнага універсітэта аховы здароўя Украіны ім. Шупіка Аляксандр Дуда называе і іншыя:

«Наступная асаблівасць у тым, што 50 адсоткаў - гэта дыярэя ў пацыентаў. Ён зноў жа падобны на о-мікрон. І наступная асаблівасць – гэта тое, што сапраўды знікае нюх і абанянне».


Пра тое, што ў Беларусі цыркулюе о-мікрон ды яго падвіды, напярэдадні ў інтэрв'ю «Минск-Новости» сцвярджаў намеснік галоўнага доктара Менскага гарадскога цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Рыгор Гецюк. Але, паводле яго, у кастрычніку захварэлых на COVID-19 на 17 % меней, чым сёлета ў верасні. Ён запэўнівае, што перажываць не трэба:

,,

«Мы пакуль не схільныя прадбачыць нейкую экстраную сітуацыю. І я не думаю, што яны будуць значна ўплываць на эпідэмілагічнае становішча. Гэта значыць, нашыя ўстановы гатовыя. Гатовыя для дыягностыкі, гатовыя для аказання медыцынскай дапамогі».


Таксама спецыялісты Рэспубліканскага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі кажуць, што хай сабе вірусы, у тым ліку ХЕС, могуць мутаваць, але эфектыўнымі застаюцца і існыя вакцыны. На беларускім фармакалагічным рынку даступныя кітайскія, расейскія, а таксама айчынная прэпараты.

«У супрацоўніцтве з расейскімі кампаніямі гэта таксама наша вакцына ад COVID-19. Гэта яскравы прыклад сумеснай распрацоўкі», – пахваліўся генеральны дырэктар РУП «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам»
Ігар Мітрафанаў.

Аднак у Беларусі, як і ў краінах Еўропы, ужо не праводзяць абавязковай масавай вакцынацыі. Аляксандр Дуда гэта тлумачыць тым, што асноўная маса насельніцтва ўжо мусіла атрымаць дзве дозы вакцыны плюс бустэр.

Зафіксаваны выпадак захворвання новым варыянтам варыянту каронавіруса ХЕС супаў з сезонным усплёскам рэспіраторных захворванняў у нашай краіне. Таму, калі вы пачуваецеся дрэнна: галаву «водзіць», «ламае» суглобы ды агульны стан млявы, у аптэцы можна набыць экспрэс-тэст, які за пару хвілінаў пакажа, хварэеце вы на COVID ці падчапілі грып або прастуду. Такі просты метад дазволіць зразумець, да якога спецыяліста звярнуцца ў медустанову.

Варыянт ХЕС быў упершыню знойдзены ў Нямеччыне ў чэрвені 2024 года і ўжо зафіксаваны ў Вялікай Брытаніі, ЗША, Даніі, Украіне ды іншых краінах.

Падрабязней глядзіце ў «Аб'ектыве»:

Руслан Ігнатовіч, Марыя Голдстэйн, «Белсат»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10