навіны

Еўразвяз падоўжыць мандат ваеннай місіі ва Украіне яшчэ на два гады

Жозэп Барэль.
Жозэп Барэль. Фота: encrypted-tbn0.gstatic.com
podpis źródła zdjęcia

ЕЗ прыняў пастанову аб падаўжэнні мандата сваёй вайсковай місіі ва Украіне на два гады. Пра гэта паведаміў кіраўнік знешнепалітычнай службы ЕЗ Жазэп Барэль.

Міністры замежных справаў дзяржаў-членаў Еўрапейскага Звязу абмеркавалі 14 кастрычніка падаўжэнне трэніровачнай місіі ЕС ( EUMAM), якая забяспечвае падрыхтоўку ўкраінскіх вайскоўцаў.

«Мы вырашылі, што працягнем мандат нашай місіі на Украіне на два гады», – заявіў Жозэп Барэль падчас прэс-канферэнцыі ў Люксембургу па выніках сустрэчы.

Па словах Барэля, цяпер Узброеныя Сілы Украіны «знаходзяцца пад вялікім ціскам па ўсёй лініі фронту», і ён зараз большы, чым да пачатку лета.

Нагадаем, у 2022 годзе Еўрапейскі Звяз запусціў місію, накіраваную на наданне вайскова-тэхнічнай падтрымкі Украіне ў вайне з Расеяй. У рамках гэтай місіі ўкраінскія вайскоўцы атрымліваюць навучанне ў адпаведнасці са стандартамі узброеных сілаў краінаў ЕЗ. Асноўныя задачы місіі ахопліваюць як індывідуальную, так і калектыўную падрыхтоўку, а таксама спецыялізаванае навучанне персаналу ЗСУ і сіл тэрытарыяльнай абароны.

Раней Барэль казаў, што ў ЕЗ не падтрымалі дзейнасць місіі EUBAM на тэрыторыі Украіны, але дамовіліся ажыццяўляць падрыхтоўку максімальна блізка да ўкраінскіх межаў, каб зрабіць яе больш эфектыўнай.

Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10