навіны

Нобэля ў галіне эканомікі далі за адказ на пытанне, чаму адныя краіны багатыя, а іншыя – бедныя

Дарон Аджэмоглу, Джэймз Робінсан і Сайман Джонсан
Дарон Аджэмоглу, Джэймз Робінсан і Сайман Джонсан. Фота: Nobelprize.org
podpis źródła zdjęcia

На думку Нобэлеўскага камітэту, усе тры лаўрэаты заслугоўваюць прэміі, бо патлумачылі, чаму пры дыктатурах і аўтакратыі эканоміка вяне, а пераход да дэмакратыі павялічвае шанцы ўсяго насельніцтва на паляпшэнне жыцця.

Нобэлеўскую прэмію ў галіне эканомікі за 2024 год атрымалі Дарон Аджэмоглу, Джэймз Робінсан і Сайман Джонсан, якія папулярна патлумачылі свету, чаму адныя краіны багацеюць і развіваюцца, а іншыя – захрасаюць у мінуўшчыне. А таксама чаму прагрэс і тэхналогіі недзе прыводзяць да росквіту дзяржаваў, а недзе сыходзяць у пясок.

,,

«Яны паказалі, наколькі важнымі для росквіту краіны ёсць грамадскія інстытуты. Грамадства, дзе не развіты правапарадак, а ўлады эксплуатуюць насельніцтва, не развіваецца і не мяняецца да лепшага. Даследаванні лаўрэатаў дапамагаюць нам зразумець чаму», – адзначыла Шведская акадэмія навук.


Аджэмоглу настолькі вядомы не толькі ў акадэмічных, але і ў шырокіх колах, што Нобэлеўскую прэмію яму прадказвалі ўжо шмат гадоў. Сёлета прэмія асабліва актуальная, бо з боку некаторых палітыкаў на Захадзе нарастае ціск на грамадскія інстытуты, дзякуючы якім дэмакратычныя краіны дамагліся росквіту, як неаднаразова даказвалі Аджэмоглу і абодва ягоныя суаўтары.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10