«Вораг не бачыць нас, як мы выносім дрон» – беларус Гаюн з палка Каліноўскага

Беларус Гаюн хацеў жыць звычайным мірным жыццём, але пераслед з боку рэжыму Лукашэнкі і расейскае ўварванне ва Украіну прымусілі яго ўступіць у войска. Цяпер ён наводзіць артылерыю палка Каліноўскага на артылерыю ворага.

Гаюн – беларускі добраахвотнік, аператар БПЛА ў тактычнай групе імя Мікіты Крыўцова. Ён прыхоўвае свой твар, каб блізкія не даведаліся, што ён ваюе ў складзе ЗСУ.


У 2021 годзе Гаюн пакінуў Беларусь праз пагрозу палітычнага пераследу, а ўвесну 2024 года ўступіў у шэрагі палка Каліноўскага.


Ваяр мяркуе, што ў сэрцы кожнага добраахвотніка ў палку Каліноўскага жыве надзея вярнуцца ў Беларусь. Нашага героя гэта падтрымлівае. А тым, хто млее ў паняверцы, Гаюн нагадвае, што ўсё можа раптоўна змяніцца і варта быць гатовым да пераменаў.

,,

«Яшчэ нядаўна сітуацыя на фронце была дастаткова сумная, – нагадвае Гаюн. – Зараз наступ на Курскую вобласць змяніў настрой, [ён] падняўся. [У людзей] загарэліся вочы яшчэ больш. Таму, я ж кажу, на вайне гэта такая справа, дзе ўсё змяняецца ў адзін момант. Прыкладаў з гісторыі можна знайсці мільён».


Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».


Калаж з фота: 53 окрема механізована бригада імені князя Володимира Мономаха