Сталася вядома, што 11 і 12 кастрычніка ГУБАЗіК затрымаў некалькіх працаўнікоў упраўлення Беларускай чыгункі і Цэнтру кіравання перавозкамі. Меркаваная прычына затрыманняў – атрыманне хабару.
Пра затрыманні паведамляе Telegram-канал Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі «belzhd_live». Паводле наяўнай інфармацыі, у ліку затрыманых – начальнік службы перавозак Віталь Панюшэнка, намеснік начальніка службы перавозак і начальнік Цэнтру кіравання перавозкамі службы перавозак (ЦКП) Фёдар Шулянкоў, а таксама першы намеснік начальніка ЦКП і начальнік аператыўна-распарадчага аддзелу ЦКП Аляксандр Іваноў.
Паводле папярэдніх звестак, затрыманым інкрымінуецца атрыманне хабару (арт. 430 КК). «Belzhd_live» мяркуе, што затрыманні праводзіліся ў рамках справы Пятра Дулуба – першага намесніка начальніка БЧ, якога, паводле інфармацыі ўсё таго ж «belzhd_live», таксама затрымалі за хабар яшчэ ў чэрвені 2024 года.
Надзея Вольная belsat.eu