навіны

У Рагачове масава правяраюць тэлефоны ў настаўнікаў і вучняў

Сярэдняя школа № 4 г. Рагачова. Фота: СШ No 4 Рогачев / TouTube
Сярэдняя школа № 4 г. Рагачова. Фота: СШ No 4 Рогачев / TouTube
podpis źródła zdjęcia

Праваабаронцы даведаліся, што апошнімі днямі ў Рагачове актыўна правяраюць тэлефоны ў вучняў і настаўнікаў. 

Міліцыянты масава «адпрацоўваюць» настаўнікаў і вучняў на прадмет наяўнасці ў іх «экстрэмісцкіх» падпісак і перапісак з прадстаўнікамі «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, паведамляе «Гомельская Вясна».

Магчыма, правяранне звязанае са з’яўленнем у медыях інфармацыі пра звальненне дырэктара рагачоўскай школы № 4 Аляксандра Лейкіна і суд над ім паводле адміністратыўнай справы за «распаўсюд экстрэмізму».

«Імаверна, міліцыянты шукаюць крыніцу праваабаронцаў, мяркуючы, што гэтая інфармацыя магла быць вядомая толькі людзям, якія непасрэдна звязаныя са сферай адукацыі», – піша «Гомельская Вясна».

Інфармацыя пра звальненне і суд над Аляксандрам Лейкіным з’явілася 10 кастрычніка. Пераслед дырэктара школы № 4 звязваюць з тым, што ён ставіў упадабанні пад нейкімі допісамі ў сацсетках і такім чынам распаўсюджваў інфармацыю, што ўтрымлівалася ў тых допісах.

Аляксандр Лейкін вядомы ў Рагачове не толькі як шматгадовы кіраўнік адукацыйнай установы, але і як краязнаўца. Мясцовая дзяржаўная газета неаднаразова друкавала ягоныя краязнаўчыя матэрыялы пра гісторыю Рагачоўшчыны.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10