навіны

«Піць ці не піць?» Беларусы спажываюць алкаголь у небяспечных колькасцях

Беларусы – п'юць! Агульнае спажыванне ў краіне ўжо дастаткова даўно вагаецца каля лічбы 11 літраў чыстага алкаголю за год у пераліку на аднаго грамадзяніна, старэйшага за 15 гадоў.

Пуцінскія віны ад вінаробняў «Криница» і «Усадьба Дивноморское». (Фота: wine-shopper.ru)
Расследаванне: як гаманец Лукашэнкі пастаўляе пуцінскія віны ў Беларусь навіны

І ў 2023-м мы выпівалі 10,9 літра, што крыху менш як у 2022-м, але значна больш, чымся ў 2018-м. Аднак гэта, увогуле, у сярэднім па шпіталі. Калі ж углядзецца, то ў самой структуры спажывання адбываліся важныя змены. 


Менш віна, больш піва


Дык якія ж алкагольныя напоі выбіраюць беларусы? І наколькі гэты ўзровень спажывання – 11 літраў, то бок бутэлька гарэлкі на чалавека за месяц – бяспечны?


Хаця, калі прыглядзецца, то гэта ніякая і не бутэлька. Рэч у тым, што вылічваецца гэтае спажыванне на ўсіх, хто старэйшы за пятнаццаць гадоў. Гэта значыць, і на жанчын, і на мужчынаў у аднолькавай ступені, і на пенсіянераў, і на непітушчых, і на тых, хто не можа больш праз медычныя паказнікі. А калі лічыць асобна мужчынаў і жанчын ды яшчэ прыбраць з разліку некаторыя катэгорыі насельніцтва, то на дарослага мужыка прыпадае ніяк не менш за дзве бутэлькі гарэлкі на тыдзень. Ніяк не менш.


Наколькі гэта больш за норму, пры якой арганізм здольны перапрацаваць алкаголь без асаблівых наступстваў? У 4 разы. І становішча пагаршаецца тым, што, у адрозненне ад італьянцаў ці французаў, якія аддаюць перавагу віну, альбо немцаў з чэхамі, аматараў піва, п'ём мы цяжкія напоі, у асноўным гарэлку.


Тут у нас гарэлка і моцныя напоі, віно, асобна – шампанскае, каньяк, вядома ж, піва і слабаалкагольныя напоі, кактэйлі і таму падобнае. Што мы бачым? Беларусы п'юць моцна і, як ні дзіўна, у параўнанні з 2018-м годам, усё цяжэй – рост у гарэлцы больш за 10 %. Адмаўляюцца ад віна. Затое актыўна расце спажыванне піва і слабага алкаголю: доля яго вырасла за 5 гадоў у 3 разы. Магчыма, што гэта моладзь. Хоць гэта толькі здагадка. 


Рэйтынг пітушчых


Сярод іншых краінаў свету мы будзем недзе каля 25-га месца – сярэдняя еўрапейская краіна.


Гадоў дзесяць таму ў такім жа рэйтынгу мы былі фактычна на першым месцы сярод еўрапейскіх краінаў – больш за 15 літраў! Але пры разліку гэтага паказніку тады ўлічваўся алкаголь, што праходзіў міма афіцыйнага гандлю, то бок самагон. І яго спажыванне ацэньвалася ажно на 4 літры на чалавека. І вось нашаму Міністэрству аховы здароўя ўдалося пераканаць экспертаў, што лічбы ну вельмі завышаныя. 


Пераканалі, і ўжо праз год мы зрабіліся 27-ыя. Невядома, колькі беларусы спажываюць самагону, але дакладна вядома, што нават 11 літраў – гэта ў 2,5 разу вышэй за тэарэтычна бяспечны ўзровень спажывання і гэта праблема. Гэта і разбураные сем'і, і хваробы, і раннія смерці, і нястача працоўных рук, і шмат чаго яшчэ.


Глядзіце ў поўным выданні «Атмасферы» з Аляксандрам Кныровічам:

  • тэрміновая служба ў войску не будзе ісці ў залік адпрацавання;
  • у Беларусі скончыліся пакупнікі кватэраў;
  • БелАЗ ваюе з Расеяй.


больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10