навіны

Дачка Аляксея Навальнага працуе ў выбарчым штабе Камалы Гэрыс

img
Дар'я Навальная. Крыніца: Медуза
podpis źródła zdjęcia

Дачка расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, загінулага ў турме, ужо некалькі месяцаў працуе на выбарчы штаб кандыдаткі на пасаду прэзідэнта Злучаных Штатаў Камалы Гэрыс. 

Пра гэта Дар’я Навальная паведаміла ў сваім асабістым блогу ў сацыяльнай сетцы LinkedIn.

У камандзе кандыдаткі ад Дэмакратычнай партыі Дар’я Навальная, хутчэй за ўсё, займаецца кантактамі з выбарнікамі, сувязямі з грамадскасцю і менеджарскаю працаю.

Здымак экрана са старонкі Дар'і Навальнай у LinkedIn
Здымак экрана са старонкі Дар'і Навальнай у LinkedIn

У красавіку 2024 года Камала Гэрыс напісала артыкул пра жонку Аляксея – Юлію Навальную. Неўзабаве пасля смерці палітыка з Юліяй і Дар’яй сустрэўся прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн.

Пра смерць Аляксея Навальнага стала вядома 16 лютага 2024 года. Ён памёр, правёўшы ў зняволенні 295 дзён, 27-ы раз пабываўшы ў ШІЗА. Толькі праз 10 дзён, пасля доўгіх адмоваў, цела Навальнага аддалі ягонай маці. У 2020-м палітык трапіў у рэанімацыю. Палітык і ягоныя паплечнікі казалі, што яго спрабавалі атруціць прадстаўнікі расейскіх уладаў.

Афіцыйнае правяранне па факце смерці апазіцыйнага палітыка не знайшло ніякіх парушэнняў, а прычынаю смерці назвалі комплекс праблемаў са здароўем. Пра адмову распачынаць крымінальную справу гаворыцца ў пастанове за 26 ліпеня.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10