Славуты беларускі спартовец Віталь Гуркоў чарговы і, імаверна, апошні раз стаўся чэмпіёнам.
Пра здабыццё тытулаў чэмпіёна свету па тайскім боксе і чэмпіёна свету ў К-1 спартовец паведаміў у сваім Instagram-акаўнце.
,,«У складзе нацыянальнай зборнай Украіны, пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера Украіны Вадзіма Артэм'ева, завяршаю сваю спартовую кар'еру цудоўным выступам на чэмпіянаце свету. Іду з рынгу чэмпіёнам свету па тайскім боксе і чэмпіёнам свету па К-1. Дзякуй маёй камандзе, маім спарынг-партнёрам і настаўнікам за дапамогу ў рыхтаванні! Усіх абняў! Слава Украіне!» – напісаў Віталь Гуркоў.
Гуркоў – 12-разовы чэмпіён свету, спартовец нацыянальнай беларускай зборнай з 2001 да 2020 года, заслужаны майстар спорту па тайскім боксе (2010).
Раман Шавель belsat.eu