навіны

У Беларусі з аўкцыёна можна набыць два газапровады

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: snmash.ru
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: snmash.ru
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі з аўкцыёну прадаюць два газаправоды, а ў дадатак можна набыць яшчэ і кацельню.

Адпаведныя лоты з’явіліся на платформе «ІПМ-Таргі».

Уласнікам аб'ектаў з'яўляецца Мазырскі спіртгарэлачны завод, які знаходзіцца ў стане банкруцтва з 2016 года. Газаправоды выстаўлены на продаж у сувязі з даўгамі завода.

Першы лот – знешні газаправод сярэдняга ціску даўжынёй 65,6 метра – ацэнены ў 13,4 тысячы рублёў. Другі – газаправод высокага ціску працягласцю 1636,3 метра – каштуе 101,1 тысячы рублёў.

Газавая труба, выстаўленая на аўкцыён. Фота: «ІПМ-Таргі»
Газавая труба, выстаўленая на аўкцыён. Фота: «ІПМ-Таргі»

Умова продажу – забеспячэнне падачы газу на кацельню завода, якая таксама прадаецца на аўкцыёне за 368 тысяч рублёў.

Таргі па газаправодах прызначаны на 29 кастрычніка.

Часам на аўкцыёнах сапраўды можна сустрэць даволі незвычайныя аб’екты: пачынаючы ад грамадскай прыбіральні да ваеннага гарадка або будынка старой сінагогі, прычым па цане ўсяго за адну базавую велічыню.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10