Пра забойства 9 украінскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці паведамляе тэлеграм-канал «DeepState» са спасылкай на крыніцы ў 1-й асобнай танкавай брыгадзе.
«DeepState» піша, што гэта адбылося 10 кастрычніка ў раёне населенага пункта Зялёны шлях.
«Дадатковыя дэталі абставінаў высвятляюцца, але вядома, што хлопцы выходзілі на пазіцыі з думкамі, што яны ў адносным тыле, але ўжо вымушаныя былі ўступаць у кантакт з ворагам і адстрэльваліся. Аднак колькасць БК была абмежаваная і яны былі вымушаныя здацца», – піша тэлеграм-канал.
Каманда аддзялення 24-й ОШБр Айдар ВСУ Станіслаў Бунятаў указвае на недакладнасць дадзеных, але пацвярджае смерць байцоў. Паводле яго версіі, забітыя былі ў тыле, але адбыўся прарыў расейцаў і ўкраінцы не здаваліся, а біліся да апошняга.
Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дзмітрый Лубінец таксама адрэагаваў на тое, што здарылася.
«У сацыяльных сетках зноў распаўсюджваецца інфармацыя аб магчымым расстрэле расейцамі 9 украінскіх ваеннапалонных на Куршчыне.
Такія дзеянні з'яўляюцца грубым парушэннем Жэнеўскай канвенцыі аб абыходжанні з ваеннапалоннымі! У чарговы раз накіраваў лісты ў ААН і МКЧК па чарговым злачынстве расейцаў», – напісаў Лубінец.
Арсен Рудэнка belsat.eu