Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» сочыць за галоўнымі падзеямі, што ўплываюць на жыццё беларусаў ці выклікаюць шырокі рэзананс у грамадстве. Паказваем карыкатуры на самыя важныя з іх за апошнія тыдні.
9 кастрычніка ў паліцыю Віленскай акругі паступіла паведамленне аб трох метэазондах з кантрабанднымі цыгарэтамі. Абставіны гэтых здарэнняў высвятляе паліцыя.
Літоўскія службы ў верасні зарэгістравалі 250 паветраных шароў, што ляцелі з Беларусі. Пры гэтым літоўцы не мяркуюць, што зонды неяк звязаныя са шпіянажам. Ува ўсіх выпадках, калі шары былі знойдзеныя, яны перавозілі кантрабандныя цыгарэты.

Аляксандр Лукашэнка даў дазвол усім сілавым структурам збіваць дроны, якія залятаюць на тэрыторыю краіны. Права збіваць БПЛА цяпер маюць не толькі вайскоўцы, але, напрыклад, супрацоўнікі Пракуратуры, Следчага камітэту і нават мытнікі. Ці маюць усе яны спецыалізаваныя сродкі для барацьбы з дронамі – ва ўказе Лукашэнкі не паведамляецца.

Пасля таго, як арганізацыя «RAW in War» (Reach All Women in War – «Дапамагчы кожнай жанчыне ў агні вайны») прысудзіла прэмію імя Ганны Паліткоўскай 2024 года палестынскім журналісткам, у сацсетках пачалася бурная дыскусія. Пад крытыку трапіла нават нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.
Калумністка “Белсату” Любоў Лунёва вось тут разважае на тэму, што не так з прэміяй імя Ганны Паліткоўскай 2024?

Міністэрства эканомікі вынесла на грамадскае абмеркаванне праект канцэпцыі Нацыянальнай стратэгіі устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2040 году.
Сярод новаўвядзенняў – «Карта беларуса». Паводле праекту, карта стане рэальнасцю ўжо да 2030 года і будзе прадугледжваць «дыверсіфікацыю кошту надаваных паслугаў у сістэме аховы здароўя, адукацыі, ЖКГ і іншых сферах у залежнасці ад статуса знаходжання на тэрыторыі Беларусі». Што маецца на ўвазе, у дакуменце не тлумачыцца, але меркавана, што уладальнікі «карты беларуса» атрымаюць нейкія льготы.

Літоўскі ўрад 30 верасня на падставе матэрыялаў, сабраных Народным антыкрызісным упраўленнем, перадаў у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе пазоў, датычны злачынстваў Лукашэнкі супраць чалавечнасці ў дачыненні беларусаў. Дэмакратычная супольнасць чакае, што пасля разгляду справы, Міжнародны крымінальны суд выдасць ордэр на арышту Аляксандра Лукашэнкі. У МЗС Беларусі адрэагавалі на зварот Літвы ў Гаагскі суд і заявілі аб «відавочнай бесперспектыўнасці» справы.
Дэ Лёс belsat.eu