Мікалай Лукашэнка выступіў на канцэрце ў Маладзечне 12 кастрычніка. Гэта адбылося падчас чарговай акцыі «Марафону адзінства» ў падтрыманне Аляксандра Лукашэнкі перад выбарамі.
Мікалай Лукашэнка сыграў на раялі ў Маладзечне. Ён таксама выступіў перад гледачамі ў Палацы Незалежнасці ў Менску 17 верасня. У той дзень было адкрыццё «Марафону адзінства».
Марафон – серыя акцыяў з 17 верасня 2024 года да 24 лютага 2025 года. Канцэрты запланаваныя ў 14 гарадах.
«У склад арганізацыйнага камітэта для рыхтавання і правядзення акцыі "Марафон адзінства" ўвайшлі выключна вядомыя і правераныя лукашысты»,– распавёў «BELPOL» яшчэ да афіцыйнай прэзентацыі марафону.
Галоўнай ў справе марафону прызначаная нявестка Аляксандра Лукашэнкі Ганна Лукашэнка, жонка Дзмітрыя Лукашэнкі. Яна ўзначальвае спецыяльную працоўную групу марафону і ўваходзіць у аргкамітэт.
Пасля 17 верасня прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла, што канцэрт «вельмі спадабаўся прэзідэнту і гледачам».
Арсен Рудэнка belsat.eu