18 кастрычніка стартуюць продажы новай кніжкі Альгерда Бахарэвіча «Папяровы голем», якая выходзіць у выдавецтве «Янушкевіч». За тыдзень да прэм'еры паразмаўлялі з аўтарам пра яго «дзіўную» і, як сцвярджаюць выдаўцы, «самую шчырую» кнігу, а таксама пра тое, чаму беларускія журналісты «рэдка пытаюцца ў пісьменнікаў, што яны думаюць пра свет, у якім жывуць».