навіны

Ураган Мілтан у ЗША і страйк прафзвязаў у Перу. Фатаграфіі тыдня

Член прафзвязу транспартнікаў і гандляроў выкрыквае лозунгі перад АМАПам падчас страйку з патрабаваннем больш актыўных дзеянняў улады супраць росту злачыннасці і вымагальніцтва. Ліма, Перу
Член прафзвязу транспартнікаў і гандляроў выкрыквае лозунгі перад АМАПам падчас страйку з патрабаваннем больш актыўных дзеянняў улады супраць росту злачыннасці і вымагальніцтва. Ліма, Перу. 10 кастрычніка 2024 года. Фота: Ernesto Benavides / AFP / East News
podpis źródła zdjęcia

Наступствы ўрагану Мілтан, атака расейскіх БПЛА на Адэскую вобласць Украіны, гадавіна нападу «‎Хамасу» на Ізраіль, паўднёвае ззянне ў Новай Зеландыі – сабралі галоўныя здымкі за тыдзень.

Людзі стаяць на балконе жылога дому, пашкоджанага ў выніку атакі расейскіх ударных беспілотнікаў у Чарнаморску, Адэская вобласць, Украіна. 9 кастрычніка 2024 года. Фота: Ukrinform / NurPhoto / Getty Images

Сем'і людзей, забітых і выкрадзеных з фестывалю «Supernova», што праходзіў побач з мяжою сектару Газа, моляцца за сваякоў у першую гадавіну атакі. Пасля нападу на тэрыторыі фестывалю валанцёры знайшлі не менш за 260 целаў, шмат маладых людзей тэрарысты выкралі і адвезлі ў якасці закладнікаў у Газу. Рэ'ім, Ізраіль. 7 кастрычніка 2024 года. Фота: Ariel Shalit / AP Photo / East News

Сірыйцы, якія былі ўцекачамі ў Ліване, вяртаюцца на радзіму праз пераход Ааюн аль-Дадат (Aoun al-Dadat), кантраляваны сірыйскай апазіцыяй. Ліван зрабіўся домам для сотняў тысяч сірыйцаў пасля таго, як здушэнне антыўрадавых пратэстаў у Сірыі ў 2011 годзе прывяло да пачатку вайны, якая з таго часу забрала жыцці больш за паўмільёна чалавек. Аднак узмацненне ізраільскіх удараў па Лівану прымусіла больш за 300 000 чалавек бегчы назад у Сірыю. 9 кастрычніка 2024 года. Фота: Bakr Alkasem / AFP / East News

Студэнты бяруць удзел у эвакуацыі з нагоды 20-й гадавіны падводнага землятрусу ў Індыйскім акіяне ў 2004 годзе, што выклікаў самае смяротнае ў сучаснай гісторыі цунамі, у выніку якога загінулі больш за 220 000 чалавек у 14 краінах. Найбольшая колькасць загінулых была зафіксаваная ў інданезійскай правінцыі Ачэг (Aceh). Банда-Ачэг (Banda Aceh), Інданезія. 9 кастрычніка 2024 года. Фота: Chaideer Mahyuddin / AFP / East News

Аўтамабіль едзе па затопленай вуліцы пасля ўрагану Мілтан у Сіеста-Кі (Siesta Key). Як найменей 16 чалавек загінулі пасля таго, як ураган Мілтан абрынуўся на заходняе ўзбярэжжа амерыканскага штату Флорыда. Сіеста-Кі, ЗША. 10 кастрычніка 2024 года. Фота: Chandan Khanna / AFP / East News

Святлана трымае сцяг з фотаздымкам ейнага сына Андрэя Саўчука, украінскага афіцэра 36-й брыгады марской пяхоты ЗСУ, падчас мітынгу ў падтрыманне салдатаў – абаронцаў Марыупалю, якія пасля двух з паловаю гадоў застаюцца ў расейскім палоне. Кіеў, Украіна. 9 кастрычніка 2024 года. Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East News

Мужчына фатаграфуе паўднёвае ззянне над возерам Элсмір (Ellesmere) на ўскраіне Крайстчэрча (Christchurch), Новая Зеландыя. 8 кастрычніка 2024 года. Фота: Sanka Vidanagama / AFP / East News

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10