Генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Ксенія Санковіч наведала штаб-кватэру Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) у швейцарскай Лазане.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі.
Падчас візіту Ксенія Санковіч сустрэлася з прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэту Томасам Бахам і прадстаўнікамі аддзела па сувязях з нацыянальнымі алімпійскімі камітэтамі.
Як паведамляе прэс-служба, падчас перамоваў абмяркоўвалася многія тэмы, сярод якіх удзел беларускіх спартоўцаў у міжнародных спаборніцтвах і вынікі нядаўніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы.
Ксенія Санковіч, як двукратная прызёрка Алімпійскіх гульняў па мастацкай гімнастыцы, пакінула свой подпіс на ганаровай сцяне алімпійцаў у штаб-кватэры МАК.
Нагадаем, што ў снежні 2020 года прэзідэнт МАК Томас Бах заявіў, што арганізацыя прыйшла да высновы, што НАК Беларусі не абараняе спартоўцаў ад палітычнай дысрымінацыі і прыняла «часовыя меры», адхіліўшы ад удзелу ва ўсіх мерапрыемствах МАК чальцоў выканкама беларускага Нацыянальнага алімпійскага камітэту. Пад абмежаванні трапілі тады сам Аляксандр Лукашэнка і ягоны сын Віктар, які ў той час «адказваў за штодзённае кірванне НАК Беларусі».
Гэта ўсёвыклікала агрэсіўную рэакцыю Аляксанра Лукашэнкі, які заявіў, што збіраецца звярнуцца ў суд, каб «Бах і банда расказалі», у чым ягоная віна.
На апошняй Алімпіядзе беларусы выступалі ў нейтральным статусе, а МАК рэкамендаваў дапускаць да міжнародных спаборніцтваў толькі тых, хто не выказваў публічнай падтрымкі вайны Расеі супраць Украіны.
Раман Шавель belsat.eu