Беларускія ўлады дазволілі расейскай кампаніі «Роснефть» вывучыць нетры Гомельскай вобласці, каб нарэшце знайсці там нафту.
Пра гэта 12 кастрычніка заявіў Аляксандр Лукашэнка.
«Мы дамовіліся з кіраўніком «Роснефти», што мы «памацаем» сур'ёзна тэрыторыі Гомельскай вобласці. І мы абавязкова знойдзем там нафту – у савецкія часы свідравіны прабурылі і кінулі. І мы гэтыя грошы накіруем на развіццё нашай Гомельшчыны», – перадае ягоныя словы БелТА.
Дарэчы, першую беларускую нафту здабылі ў Рэчыцкім раёне ў 1964 годзе. Цяпер у Беларусі здабываецца каля двух мільёнаў тон нафты за год, і гэты паказнік не мяняецца ўжо некалькі дзясяткаў гадоў (для параўнання, у Расеі – каля 550 млн тон за год). Большасць радовішчаў сканцэнтраваныя ў наваколлях Рэчыцы.
Тэса Анэйда belsat.eu