навіны

Улады адкрылі ў Маладзечне «ўнікальны арт-аб’ект». Як вам?

Высокае мастацтва ад БРСМ. Фота: БелТА
Высокае мастацтва ад БРСМ. Фота: БелТА
podpis źródła zdjęcia

У Маладзечне, на доме, дзе жыве самая шматдзетная сям'я Беларусі, адкрылі мурал пад назваю «Будучыня Беларусі ў тваіх руках». Улады кажуць, такое неўзабаве з'явіцца і ў іншых гарадах.

Усё прайшло вельмі ўрачыста: з чыноўнікамі, БРСМ, чырвоным дываном, чырвона-зялёнымі шарамі, песнямі ды танцамі.


Цяпер такой будзе сцяна жылога дому на вуліцы Вялікі Гасцінец у Маладзечне. У гэтым мікрараёне жыве шмат маладых сем'яў, у тым ліку самая шматдзетная ў Маладзечне сям'я, дзе выхоўваецца 12 дзяцей.

Адкрыццё муралу «Будучыня Беларусі ў тваіх руках». Фота: БелТА
Адкрыццё муралу «Будучыня Беларусі ў тваіх руках». Фота: БелТА

«Гэта ўнікальны арт-аб'ект, што […] нясе ў сабе глыбокі сэнс. Мы бачым тут рукі маці, таты і дзіцяці – сімвалы традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, якія моладзь павінна захоўваць. А трымаюць яны ў руках контуры Беларусі, за будучыню якой усе мы ў адказе», – перадае БелТА словы прадстаўніка БРСМ Аляксандра Лук'янава.


Ён таксама распавёў, што дзякуючы «Марафону адзінства», які едзе па Беларусі, у кожным з гарадоў на яго шляху з'явяцца падобныя муралы.

Нагадаем, «Марафон адзінства» – гэта працяг канцэрту 17 верасня, які, паводле словаў прэс-сакратара Лукашэнкі Наталлі Эйсмант, «вельмі спадабаўся прэзідэнту і гледачам». Кіраўніцаю працоўнай групы на гэтым марафоне выступіла Ганна Лукашэнка (Сялук) — нявестка Аляксандра Лукашэнкі.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10