навіны

Колькасць выпадкаў COVID-19 у Менску ў верасні вырасла, а ў кастрычніку знізілася на 17 %

Крыніца: Белсат
Крыніца: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Пра гэта кажа намеснік галоўнага доктара Менскага гарадскога цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Рыгор Гецюк.

«Каронавірус у нас па-ранейшаму цыркулюе, ён, на жаль, нікуды не знік. Але колькасць захворванняў знізілася ў параўнанні з мінулым годам. У верасні адзначаўся пэўны рост захворвання на COVID-19, але ў кастрычніку ён быў на 17 % ніжэйшы. Таму спадзяёмся, што надалей сітуацыя не будзе выходзіць з-пад кантролю», – расказаў для «Минск Новости» Рыгор Гецюк.


Паводле ягоных словаў, каронавірус цяпер – сезоннае захворванне, што супадае з перыядам павышэння колькасці выпадкаў вострых рэспіраторных інфекцыяў. Цяпер «пагалоўнае ПЛР-тэставанне» не патрэбнае, але прышчэпкі лепш зрабіць.


«Неабходнасць у тэсце вызначае доктар — татальнае тэставанне не патрэбнае. Цяпер штамы каронавіруса не такія патагенныя, як былі напачатку. Яны ўжо аднесеныя да сезонных інфекцыяў, маюць падобныя да грыпу сімптомы і, як правіла, праходзяць дастаткова лёгка. Хоць, вядома, цяжкія ўскладненні не выключаныя ў людзей, схільных да іншых захворванняў», – падкрэсліў Гецюк.


Таксама ён сказаў, што краіна «чакае пастаўку вакцыны «Спутнік Лайт» з актуальнымі штамамі інфекцыі, што цыркулююць цяпер». 


Нагадаем, Мінздароўя больш за два гады не паведамляюць насельніцтву пра колькасць выпадкаў захворвання COVID-19. Таксама невядома, як вырасла колькасць захворванняў у верасні: калі вышэй за 17 %, то ў кастрычніку адбылося не зніжэнне, а зварот да звычайнага ўзроўню ці нават падвышэнне (параўноўваць трэба з месяцам мінулага года).


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10