навіны

Партугалія плануе выдаваць гуманітарныя візы тым, хто хоча прасіць у гэтай краіне прытулак

Віза
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Shutterstock
podpis źródła zdjęcia

Партугальская партыя «Ліберальная ініцыятыва» прадставіла законапраект аб стварэнні нацыянальнай гуманітарнай візы, якая будзе выдавацца людзям, што ўцякаюць ад вайны, сур’ёзнай пагрозы ці пераследу.

Віза будзе выдавацца ў амбасадзе Партугаліі на тэрыторыі краіны паходжання заяўніка ці ў суседняй краіне. На тэрыторыі Партугаліі з такой візай у пашпарце можна будзе прасіць палітычны прытулак.


На дадзены момант замежныя грамадзяне ці асобы без грамадзянства могуць прасіць прытулак у Партугаліі толькі на яе тэрыторыі праз запыт у Агенцыю па інтэграцыі, міграцыі і прытулку ці ў іншых паліцэйскіх органах.


Новым законапраектам «Ліберальная ініцыятыва» хоча стварыць магчымасць для першага кроку да прытулку яшчэ ў амбасадзе Партугаліі на тэрыторыі іншай краіны – такім крокам і стане заява на гуманітарную візу. Такім чынам мусяць быць зменшаныя рызыкі, звязаныя з тым, каб спачатку ўехаць у краіну і потым прасіць прытулку. 


Партугалія будзе выдаваць гуманітарную візу грамадзянам краінаў, датычна якіх вядома пра ваенныя, этнічныя і іншыя канфлікты. Такая віза будзе дзейсная толькі на тэрыторыі Партугаліі.


Законапраект быў ухвалены ў пятніцу, 11 кастрычніка, Асамблеяй Рэспублікі і цяпер абмяркоўваецца ў парламенцкім камітэце па канстытуцыйных пытаннях, правах, свабодах і гарантыях.

,,

«У Партугаліі будзе прыняты закон па гуманітарных візах. Гэта дае магчымасць у тым ліку беларусам атрымліваць гуманітарныя візы і прытулак у гэтай краіне. Падобныя законы ўжо працуюць у Польшчы, Літве, Нямеччыне. Дзякуем парляментарыям!», - пракаментаваў заканадаўчую ініцыятыву Партугаліі старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10