Дзяржаўны стандарт забараніў прадаваць некаторыя мадэлі папулярных брэндаў. Паводле гостаў не прайшла прадукцыя польскіх брэндаў «House», «Sinsay» і «Reserved». Увесь «забракаваны» тавар здымуць з продажу 14-га кастрычніка, але прынамсі ў адной з крамаў пра гэткія абмежаванні нават не чулі. Што не так з вопраткай ад польскіх брэндаў, абмеркавалі з адмыслоўцамі: стваральнікам брэнду «Жнівень» Уладзімірам Маляўкам і стылісткай Ганнай Прышывалка.