навіны

Прызначаны новы адмысловы спавяшчальнік ААН у справах правоў чалавека ў Беларусі

Нілс Муйжніекс.
Нілс Муйжніекс. Фота: СоЕ
podpis źródła zdjęcia

На паседжанні 57-й сесіі Рады правоў чалавека ААН 11 кастрычніка быў прызначаны новы адмысловы спавяшчальнік у справах правоў чалавека ў Беларусі. Гэтую пасаду заняў Нілс Муйжніекс, паведамляе Офіс Святланы Ціханоўскай.

Нілс Муйжніекс – эксперт у галіне абароны правоў чалавека з 25-гадовым досведам. Ён займаў пасаду камісара ў справах правоў чалавека ў Радзе Еўропы, узначальваў рэгіянальнае прадстаўніцтва праваабарончай арганізацыі «Amnesty International» у Еўропе і супрацоўнічаў з беларускімі праваабаронцамі.



Адмысловы спавяшчальнік ААН праводзіць незалежны маніторынг таго, што адбываецца з правамі чалавека ў нашай краіне, рэгулярна рыхтуе рэкамендацыі для паляпшэння сітуацыі ды адсочвае выкананне міжнародных абавязанняў Рэспублікі Беларусь у галіне правоў чалавека.



Да Нілса Муйжніекса пасаду адмысловай спавяшчальніцы ААН у справах правоў чалавека ў Беларусі з 2018 года займала Анаіс Марэн. Каманда Святланы Ціханоўскай выказала ўдзячнасць спадарыні Марэн.

,,

«Ейная незалежная, сумленная і самаадданая праца прывяла да таго, што сусветная супольнасць даведалася пра сістэмныя парушэнні, якія адбываюцца ў Беларусі штодня. Ейная праца для абароны правоў беларусаў зрабілася значным унёскам у барацьбу за аднаўленне справядлівасці ў нашай краіне», – гаворыцца ў паведамленні Офісу беларускай лідаркі.


Акрамя таго, Святлана Ціханоўская з камандай прывітала Нілса Муйжніекса:

,,

«Дзякуем яму за гатовасць узяць на сябе гэтую складаную, але надзвычай значную задачу. Гэты мандат робіць важны ўнёсак у справу абароны правоў беларусаў, пацярпелых ад палітычных рэпрэсіяў і дзяржаўнага тэрору ў Беларусі».


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10