навіны

Былы беларускі палітвязень абліў фарбай фасад музею ў Маскве і разбіў малатком сцяну Крамля

Аляксандр Фралоў
Аляксандр Фралоў. Крыніца: prisoners.spring96.org
podpis źródła zdjęcia

У Маскве затрымалі і арыштавалі на 15 содняў беларуса Аляксандра Фралова, які абліў фарбай фасад Дзяржаўнага гістарычнага музею і разбіў сцяну Крамля малатком.

У Цвярскім судзе Масквы беларуса судзілі за непадпарадкаванне распараджэнню паліцыі. Мужчына патлумачыў свае дзеянні асабістай непрыяззю да работнікаў расейскай Федэральнай службы аховы.


У Фралова гэта не першы арышт за апошні час: 30 верасня яго пакаралі 10 соднямі за надпіс на вежы Крамля з абвінавачваннем супрацоўнікаў спецслужбаў у згвалтаванні дзяўчынкі.


Аляксандру Фралову 32 гады, у Беларусі ён жыў у Жлобіне. Былы палітвязень. У студзені 2022 года мужчыну прысудзілі 1,5 года «хіміі» паводле арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Беларус цалкам адбыў свой тэрмін і 20 лістапада 2023 года выйшаў на волю.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10