навіны

Ініцыятыву «Актыўным быць файна» абвясцілі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Ініцыятыву «Актыўным быць файна»
Ініцыятыву «Актыўным быць файна». Фота: Актыўнымі Быць Файна / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Камітэт дзяржаўнай бяспекі пастанавіў прызнаць «экстрэмісцкім фармаваннем» адукацыйную ініцыятыву «Актыўным быць файна».

Адпаведнае рашэнне прынялі 8 кастрычніка.


У пастанове КДБ пазначанае імя чалавека, які рэпрэзентаваў ініцыятыву: Юлія Міцкевіч. У «экстрэмісцкі спіс» залучылі сайт арганізацыі і старонкі ў розных сацыяльных сетках. У дакуменце тлумачыцца, што група грамадзянаў з ініцыятывы «Актыўным быць файна» нібыта ажыццяўляе «экстрэмісцкую дзейнасць праз шэраг аднаіменных інтэрнэт-рэсурсаў».


Як паведамляе ПЦ «Вясна», арганізацыя грамадзянскай і нефармальнай адукацыі АБФ («Актыўным быць файна») была заснаваная ў Беларусі ў 2015 годзе як вынік беларуска-шведскага праекту для папулярызацыі методыкі шведскіх (навучальных) гурткоў, які пачаўся ў 2012 годзе.


Да падзеяў 2020 года АБФ вяла дзейнасць у розных гарадах Беларусі, у тым ліку ўва ўсіх абласных цэнтрах. У 2021-м, як і большасць НДА, арганізацыя зліквідаваная і спыніла сваю працу ў краіне, але пераадкрылася і працягвае дзейнасць як беларуская арганізацыя ў Літве, Польшчы і Грузіі.


Глеб Нержын belsat.eu


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10