Ведамасная газета «На страже» паведаміла, што загінуў начальнік аддзелу СІЗА № 1, маёр унутранай службы Мікалай Лаўрыновіч.
Некралог заўважыла «Наша Ніва».
Мікалаю Лаўрыновічу было 43 гады. Ён займаў пасаду начальніка рэжымнага аддзелу СІЗА № 1 (раней СІЗА размяшчалася на вуліцы Валадарскага ў Менску, а цяпер пераехала ў Калядзічы).
Паведамляюць, што маёр трагічна загінуў. Пры якіх абставінах, невядома.
Згодна з базамі «BelPol», у сістэме папраўчых органаў сілавік працаваў з 1999 года. Пачынаў кантралёрам у СІЗА № 1. Працаваў нейкі час таксама ў калоніі № 14 (Навасады, Барысаўскі раён), папраўчых установах адкрытага тыпу №№ 36 і 34. З 2016-га вярнуўся ў СІЗА № 1.
За час працы ў папраўчых установах Лаўрыновічу некалькі разоў рабілі строгія вымовы. Адна з іх – за тое, што нападпітку хваліўся службовым пасведчаннем у грамадскім месцы.
Праходзіў адным з пацярпелых у крымінальнай справе аб апублічванні персанальных звестак сілавікоў, заведзенай у 2020 годзе.
Глеб Нержын belsat.eu