Сям’і сына палітычнага вязня Андрэя Толчына патрэбная пільная дапамога. Падрабязней – у праграме «Беларус беларусу».
У сям'і Станіслава, сына былога палітычнага вязня Андрэя Толчына, трое дзяцей. Трэцяе дзіця праз доктарскую памылку нарадзілася з пашкоджаннем мозгу і моцнай формай ДЦП.
«Нараджалі мы вельмі складана. Чамусьці доктар захацеў, каб мы нараджалі натуральна. Хаця ў нас былі на руках дакументы, каб мы нараджалі менавіта кесарава. Бо гэта былі другія роды, прайшло паміж імі мала часу. На жаль, доктар гэта праігнараваў, узяў на сабе адказнасць», – з болем згадвае Станіслаў.
Калі вы хочаце дапамагчы, пішыце на belarus2belarus@gmail.com
А яшчэ можна кантактаваць праз нашыя сацыяльныя сеткі:
Таксама ў праграме «Беларус беларусу»:
- Мы дапамаглі сабраць 14 тысяч еўраў на рэабілітацыю пратэстоўцу Алегу