навіны

Расейскія «шагэды», імаверна, зноў заляталі ў Беларусь

Дрон-камікадзэ «Shahed-136»
Дрон-камікадзэ «Shahed-136». Фота: mil.in.ua
podpis źródła zdjęcia

Маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» паведамляе, што раніцай 11 кастрычніка да двух дронаў-камікадзэ «Shahed-131/136» маглі заляцець у Беларусь.

Паводле звестак украінскага праекту «єРадар», каля 06:16 раніцы расейскі шагэд перасякаў беларуска-ўкраінскую мяжу туды і назад у раёне Чарнобыля і Палескага запаведніка. Папярэдне, дрон вярнуўся на тэрыторыю Украіны.


Яшчэ адзін «Шахед» у 08:48 рухаўся ў напрамку Беларусі ад г. Сноўска (Чарнігаўская вобласць). Ці перасёк гэты дрон беларуска-ўкраінскую мяжу – невядома.


«Беларускі Гаюн» зазначае, што дзяжурная авіяцыя ВПС Беларусі раніцай у паветра не паднімалася.


Нагадаем, у апошнія некалькі месяцаў падчас расейскіх атак на Украіну ў паветраную прастору Беларусі рэгулярна залятаюць дроны-камікадзэ «Shahed». 


У некаторых выпадках беспілотнікі перахоплівае беларуская авіяцыя. Гэтак, у ноч на 5 верасня ў раёне Гомля ВПС Беларусі знішчылі два расейскіх шагэда, падзенне абломкаў выклікала пажар на гарадскім складзе. Пацярпелых не было.


17 верасня наяўнасць праблемы прызнаў Аляксандр Лукашэнка. Але тады ён заявіў, што ў Беларусь нібыта залятаюць і расейскія, і ўкраінскія беспілотнікі. «Чаму гэта адбываецца? Таму што і тыя, і іншыя дрэнна кіруюць гэтымі беспілотнікамі. Па-першае, новыя для іх. А па-другое, працуюць сістэмы радыёэлектроннай барацьбы, якія збіваюць. І адзін з іх знайшлі аж пад Бабруйскам», - распавёў Лукашэнка.


Падрабязней пра мэты і заканамернасці палётаў расейскіх беспілотнікаў над тэрыторыяй Беларусі, можна прачытаць тут.


Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10