навіны

Ціханоўская ўзнагародзіла былога амбасадара Польшчы ў Беларусі

img
Спецпрадстаўнік МЗС Польшчы ў супрацы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі Артур Міхальскі і абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская на сустрэчы ў Вільні, Літва. 10 кастрычніка 2024 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
podpis źródła zdjęcia

Абраная прэзідэнтка сустрэлася з Артурам Міхальскім у Вільні.

Як паведамілі «Белсату» ў Офісе Святланы Ціханоўскай, лідарка падзякавала дыпламату Артуру Міхальскаму за шматгадовую працу на карысць беларуска-польскіх стасункаў і ўмацаванне падтрымання дэмакратычнай Беларусі. У знак удзячнасці Ціханоўская ўзнагародзіла яго за плённую працу медалём Аб'яднанага пераходнага кабінету.

Абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская і спецпрадстаўнік МЗС Польшчы ў супрацы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі Артур Міхальскі пасля ўзнагароджання медалём «Гонар і Годнасць». Вільня, Літва. 10 кастрычніка 2024 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская і спецпрадстаўнік МЗС Польшчы ў супрацы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі Артур Міхальскі пасля ўзнагароджання медалём «Гонар і Годнасць». Вільня, Літва. 10 кастрычніка 2024 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Ад імя ўсіх беларусаў, хачу ад душы падзякаваць амбасадару Артуру Міхальскаму за вашае непахіснае падтрыманне і шчырае сяброўства. Польшча дзякуючы ў тым ліку вам стала для тысячаў беларусаў надзейным прытулкам у самыя цяжкія часы. Вы заўсёды стаялі з намі, абараняючы нашыя агульныя каштоўнасці: свабоду і годнасць», – адзначыла Ціханоўская.

Артур Міхальскі, адмысловы прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Польшчы ў сувязях з дэмакратычнымі сіламі Беларусі падчас інтэрвʼю ў парку Каралеўскія Лазенкі. Варшава, Польшча. 29 красавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
Дыпламат Артур Міхальскі: «Цяжка пазбыцца эмацыйнага стаўлення да Беларусі, бо там зашмат пакутаў» навіны

Артур Міхальскі працаваў на пасадзе амбасадара Польшчы ў Беларусі з траўня 2018 года да жніўня 2023 года. З Беларусі з'ехаў у кастрычніку 2020-га. У верасні летась яго прызначылі спецыяльным прадстаўніком МЗС Польшчы ў супрацы з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.


Медалём «Гонар і Годнасць» узнагароджваюць асобаў, якія праявілі выключную адданасць у служэнні Беларусі. Аб’яднаны пераходны кабінет заснаваў узнагароду ў лютым 2023 года.


Праз два месяцы суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» медаль, а таксама яго лічбавыя выявы.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10