навіны

Вытворца гандлёвых марак «Rexona», «Lipton» і «Domestos» пакідае Беларусь

Брытанская кампанія «Unilever» прадала свой бізнес у Беларусі і Расеі. Фота: unilever.com
Брытанская кампанія «Unilever» прадала свой бізнес у Беларусі і Расеі. Фота: unilever.com
podpis źródła zdjęcia

Брытанская кампанія «Unilever», якая вырабляе больш за 400 розных брэндаў касметыкі, бытавой хіміі і харчоў, завяршыла продаж свайго бізнесу на тэрыторыі Беларусі і Расеі.

Актывы «Unilever» выкупіла расейская кампанія «Arnest Group», што займаецца касметыкай і бытавой хіміяй. Адзін з самых вядомых прадуктаў «Arnest Group» – сродак ад насякомых «Дыхлафос».

«Прадмет продажу
увесь бізнес "Unilever" у Расеі і чатыры заводы кампаніі ў гэтай краіне. Наш бізнес у Беларусі таксама ўключаны ў продаж. Цягам апошняга года мы старанна рыхтавалі бізнес "Unilever Russia" да магчымага продажу. Гэтая праца была вельмі складанай і ўключала падзел ІТ-платформаў і ланцужкоў паставак, а таксама перавод гандлёвых марак на кірыліцу. Завяршэнне продажу завяршае прысутнасць "Unilever Russia" ў краіне», падкрэсліваецца ў заяве кампаніі.

Умовы пагаднення не агучваюцца.

Кампанія «Unilever» вырабляе больш за 400 розных відаў касметыкі, бытавой хіміі і харчоў. Сярод іх – папулярныя ў Беларусі брэнды «Rexona», «Dove», «Axe», «Cif», «Domestos», «Lipton», «Brooke Bond» і іншыя. Таксама кампанія да 2016 года валодала размешчанай у Гомлі фабрыкай «Інгман марозіва».

Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10