навіны

Узламаны «Internet Archive», адбыўся выцек звестак

Праект «Internet Archive» быў узламаны. Фота: archive.org
Праект «Internet Archive» быў узламаны. Фота: archive.org
podpis źródła zdjęcia

Некамерцыйны праект Internet Archive, якому належыць сэрвіс The Wayback Machine, зазнаў маштабную ўцечку дадзеных у выніку хакерскага ўзлому.

Паводле The Verge, пры заходзе на сайт праекта наведнікі маглі пабачыць акно з тэкстам:

«Вы калі-небудзь адчувалі, што Інтэрнэт-архіў працуе ў межах магчымасцей і пастаянна знаходзіцца на мяжы катастрафічных парушэнняў бяспекі? Гэта толькі што адбылося. Паглядзіце, 31 мільён з вас на HIBP!»

Цяпер сайт адкрыць немагчыма.

Заснавальнік Internet Archive Брустэр Кэйл пацвердзіў парушэнне і сказаў, што вэб-сайт быў узламаны пры дапамозе апавяшчэння праз бібліятэку JavaScript.

Заснавальнік сэрвісу HIBP Трой Хант паведаміў, што атрымаў ад хакераў інфармацыю аб дадзеных наведнікаў Internet Archive: уцечка змяшчае дадзеныя для 31 мільёна ўнікальных адрасоў электроннай пошты. Узлом, імаверна, адбыўся ў канцы верасня.

Як зазначае «Медуза», хакеры атрымалі доступ да адрасоў электроннай пошты, нікнеймам карыстальнікаў і зашыфраваных пароляў. У акаўнце SN_Blackmeta у сацыяльнай сетцы X з'явілася абвестка, што гэта яны ўзламалі Internet Archive. Ніякіх патрабаванняў хакеры не выстаўлялі, мэты ўзлому не тлумачылі.

Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10